Навучэнцам. Дзелавы стыль адзення
ПАВАЖАНЫЯ НАВУЧЭНЦЫ!
Адміністрацыя філіяла БДЭУ “Мінскі гандлёвы каледж” звяртае ўвагу навучэнцаў на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу навучэнцы павінны прытрымлівацца адзення дзелавога стылю.
Узоры мадэляў адзення дзелавога стылю абнаўляюцца штогод на сайтах канцэрна “Беллегпрам” (www.bellegprom.by) і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by).
Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю. Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.
Дзелавы стыль адзення-гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў.
Адзенне дзелавога стылю навучэнцамі норма, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага распарадку філіяла БДЭУ “Мінскі гандлёвы каледж”.
Дзелавы стыль-адзін са стыляў адзення, прызначаны для дзелавой сферы жыцця грамадства . Характарызуецца строгасцю, стрыманасцю і кансерватызмам у выбары тканіны, колеру, крою і аксэсуараў.
Вучэбна-дзелавы стыль (няяркія футболкі, блузкі, кашулі, штаны, дапушчальныя чорныя джынсы).