Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”

Калі ты гатовы працаваць у дружнай камандзе актывістаў і аднадумцаў, аказваць дапамогу людзям, прымяняць свае веды, творчасць у розных сферах дзейнасці, удзельнічаць у грамадскай і культурна- забаўляльнай дзейнасці філіяла, раёна, горада, тады твой шлях – валанцёрства!!!

У філіяле ажыццяўляе сваю дзейнасць валанцёрскі атрад “Добрае сэрца”.

Удзел у валанцёрскім руху адыгрывае вялікую ролю ў фарміраванні асобы, а менавіта, садзейнічае:

фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі;
рэалізацыі патрэбы ў самаразвіцці;
фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця;
асобаснага росту;
актуалізацыі пазнавальнай патрэбы;
вырашэнню сацыяльных праблем;
развіццю навыкаў ўзаемадзеяння з аднагодкамі і дарослымі;
фарміраванню ўпэўненасці ў сваіх магчымасцях;
фарміраванню ідэнтыфікацыі, эмпатыі, рэфлексіі;
эфектыўнай сацыялізацыі;
развіццю навыкаў, неабходных для дарослага жыцця, у тым ліку для будучай прафесійнай дзейнасці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці валанцёрскага руху ў філіяле:

прапаганда здаровага ладу жыцця;
супрацоўніцтва з арганізацыямі аховы здароўя і моладзевымі аб’яднаннямі;
удзел у дабрачынных, прафілактычных, патрыятычных акцыях і праектах;
арганізацыя работы з інвалідамі, дзецьмі-сіротамі, адзінокімі людзьмі;
арганізацыя і ўдзел у культурна-забаўляльных мерапрыемствах;
правядзенне сацыяльна-псіхалагічных апытанняў і інш.