
Дзень роднай мовы
21 лютага філіял адзначыў Дзень роднай мовы.
Роднай — значыць любімай, дарагой, беларускай!
Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Няма роднай мовы — няма народа. Жыве мова —жыве памяць продкаў, жыве народ!
У свеце шмат цудоўных моў. Але наша беларуская – самая чыстая, яскравая, мілагучная…
Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? Сёння наш абавязак— гаварыць на роднай мове, шанаваць і берагчы яе…
Няхай словы Ф.Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” будуць своеасаблівым жыццёвым дэвізам для нас.
Вам также может понравиться

Военно-патриотическая акция «Дорогами Победы»
12 мая, 2022
Лiтаратурная сустрэча
24 ноября, 2023