Святкаванне Масленіцы ў каледжы – цёпла, смачна, разам!

Сёння ў холе каледжа на вялікім перапынку ў нас панавала сапраўдная святочная атмасфера. Мы з песнямі, усмешкамі і добрым настроем правялі зіму і сустрэлі вясну, як і належыць – гучна, весела і па-народнаму шчыра!

Пах духмяных бліноў разліваўся па ўсім калледжы, смех гучаў, як вясновыя званы і кожны мог адчуць сябе часткай вялікай дружнай сям’і. Было смачна па-дамашняму, весела па-маладзёжнаму і душэўна па-сапраўднаму. Традыцыйныя пачастункі, цёплыя словы, яркія эмоцыі – усё гэта зрабіла перапынак незабыўным і напоўніла дзень сонечным настроем.

Дзякуй майстрам вытворчага навучання, настаўнікам, навучэнцам за арганізацыю смачнага, вясёлага, цікавага народнага свята! Няхай гэтая Масленіца прынясе кожнаму цеплыню, радасць і новыя добрыя пачынанні!

Этот сайт использует файлы cookie для хранения данных. Продолжая просмотр, вы соглашаетесь с их использованием.
Принять
Privacy Policy