З Днем роднай мовы!

Навучэнцы груп 4191 и 4393 разам з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Янкі Купалы, дзе адбыліся Паэтычныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Удзел прынялі паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэаты літаратурнай прэміі Ніна Галіноўская, Казімір Камейша, Яўген Хвалей, Іна Фралова,Алесь Камароўскі, Васіль Шырко, Зміцер Дземідовіч.

Паэтычная праграма ” У райскім садзе і ў жыцці” тэатра паэзіі ” Рытмы сэрца”. Узнагароджанне прызёраў літаратурнага конкурсу ” Кніга мне – кніга ўва мне”.