З Днём роднай мовы!

 Ка Дню роднай мовы ў каледжы адбылася канцэртная пляцоўка, напоўненая творчасцю, натхненнем і любоўю да роднага слова, якая аб’яднала ўсіх аматараў нацыянальнай культуры.

Гучалі беларускія песні, былі прадстаўлены танцавальныя нумары, а таксама вершы беларускіх паэтаў, прачытаныя з асаблівай цеплынёй і павагай да нацыянальнай культуры.

Мерапрыемства стала яскравым сведчаннем таго, што беларуская мова — жывая, прыгожая і натхняльная. Дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам за свята творчасці і роднага слова!

Этот сайт использует файлы cookie для хранения данных. Продолжая просмотр, вы соглашаетесь с их использованием.
Принять
Privacy Policy